Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 сакавіка 2018, 11:52

Беларускія і кітайскія кнігавыдаўцы запланавалі пераклад і публікацыю класікі да 2020 года

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія і кітайскія кнігавыдаўцы запланавалі пераклад і публікацыю класічных літаратурных твораў да 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

У ведамстве 1 сакавіка адбылася рабочая сустрэча з прадстаўніцтвамі выдавецкіх арганізацый Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія прымаюць удзел у мерапрыемствах XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі праекта перакладу і публікацый класічных літаратурных твораў Беларусі і Кітая да 2020 года.

Акрамя таго, на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы адбылася прэзентацыя кніг праекта "Пялёсткі лотаса і хрызантэмы. Сто паэтаў Кітая ХХ стагоддзя", а таксама падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж РУП "Мастацкая літаратура" і выдавецтвам метадычнай і навуковай літаратуры Пекінскага ўніверсітэта замежных моў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі