Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лютага 2018, 16:34

Беларускія артысты прымуць удзел у святкаванні Масленіцы на Сардзініі

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія артысты прымуць удзел у святкаванні Масленіцы на Сардзініі, паведаміў БЕЛТА ганаровы консул Беларусі ў г. Кальяры (Сардзінія) Джузэпэ Карбоні.

"Аўтаномны рэгіён Сардзінія 18 лютага адзначае Масленіцу: постсавецкая дыяспара, якая пражывае на тэрыторыі гэтага рэгіёна дзякуючы ініцыятыве Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь пазнаёміць мясцовых жыхароў з традыцыйнымі абрадамі старажытнага свята, якое сімвалізуе канец зімы і пачатак Вялікага посту", - расказаў Джузэпэ Карбоні.

Мерапрыемства пройдзе з удзелам беларускіх артыстаў: Уладзіміра Гінько (акардэон), Марыі Кучынскай (цымбалы). Іх падтрымаюць беларускія, рускія і ўкраінскія ўдзельнікі свята, якія жывуць на Сардзініі. Плануецца шэсце ў суправаджэнні музыкі, песень, танцаў, будуць арганізаваны народныя забавы і гульні з уручэннем прызоў і падарункаў. Акрамя таго, гасцей будуць частаваць блінамі. Масленіца праводзіцца пры падтрымцы Фонду Сардзініі.

Арганізацыя такога свята стала добрай традыцыяй - у 2017 годзе, які быў абвешчаны Годам беларускай культуры на Сардзініі, больш за 180 беларускіх артыстаў выступілі на святах у Аўтаномным рэгіёне. Пачатак 2018 года таксама адзначаны мерапрыемствамі, прысвечанымі беларускай культуры: у студзені з вялікім поспехам прайшлі два канцэрты артыстаў квартэта Music kvatro з горада Бабруйска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі