Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 верасня 2018, 18:34

Беларускі тэнар Павел Пятроў выйграў сусветны конкурс "Апералія" Пласіда Дамінга

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнар Павел Пятроў стаў пераможцам прэстыжнага міжнароднага конкурсу маладых вакалістаў Operalia-2018 ("Апералія-2018"). Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце конкурсу, паведамляе БЕЛТА.

У фінале творчага спаборніцтва 2 верасня журы прысудзіла 27-гадоваму Паўлу Пятрову першае месца, а акрамя таго, ён стаў уладальнікам прыза Пласіда Дамінга Ферэра "Лепшаму выканаўцу сарсуэлы". Гэтага прыза таксама ўдастоены партугальскі выканаўца Луіс Гомес.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, Павел Пятроў нарадзіўся ў Мінску, вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў прафесара Пятра Рыдзігера. Ужо на другім курсе стаў салістам оперы Вялікага тэатра Беларусі. Ён удзельнік і пераможца многіх міжнародных конкурсаў. Толькі апошнім часам стаў лаўрэатам ІІ прэміі і ўладальнікам спецыяльнага прыза 23-га Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Феруча Тальявіні (Дойтчландсберг, Аўстрыя-2017) і лаўрэатам ІІІ прэміі і спецыяльнага прыза 37-га Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя Ганса Габара "Бельведэр" у Юрмале (Латвія-2018).

Міжнародны конкурс маладых вакалістаў Operalia 25 гадоў таму арганізаваў і ўзначаліў маэстра Пласіда Дамінга. У ліку тых, хто станавіліся лаўрэатамі - Хасэ Кура, Раланда Вілазон, Соня Ёнчава, Аіда Гарыфуліна і многія іншыя. У гэтым годзе Operalia праходзіла ў Нацыянальным тэатры Сан-Карлуш у сталіцы Партугаліі Лісабоне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі