Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 красавіка 2019, 10:06

Беларускі музычны тэатр завершыць сезон гала-канцэртам 26 ліпеня

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр завершыць 49-ы сезон гала-канцэртам 26 ліпеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы маркетынгу БДАМТ Вольга Гудожнікава.

"У час тэатральнага сезона мы выпускаем шмат новых канцэртных праграм. Напрыклад, 31 снежня ў праграме прагучалі хіты ў выкананні салістаў і сімфанічнага аркестра тэатра. Завершым сезон другі год запар грандыёзным гала-канцэртам, які аб'яднае ўсе лепшыя нумары, пастаўленыя за апошнія месяцы, - расказала начальнік службы. - Гледачоў чакае сустрэча з героямі спектакляў тэатра, бліскучыя арыі і дуэты, замежныя і айчынныя хіты, любімыя мелодыі, незвычайнае перапляценне жанраў, яркія канцэртныя нумары і цудоўны настрой. Мы пастараемся зрабіць незабыўны развітальны падарунак гледачам перад тым, як расстацца. Толькі ў сярэдзіне верасня мы адкрыем чарговы сезон".

У завяршальным канцэрце будуць заняты амаль усе творчыя падраздзяленні тэатра: салісты-вакалісты, ансамбль салістаў, балет аперэты і мюзікла, сімфанічны аркестр.

Вольга Гудожнікава паведаміла таксама, што запланаваны два вечары ў Мірскім замку: "Вечар балета" адбудзецца 8 чэрвеня і "Ноч сусветных мюзіклаў", у час якой дырыжыраваць будзе Херарда Эстрада з Венесуэлы, правядуць 27 ліпеня.

Беларускі музычны тэатр створаны ў 1970 годзе. На яго сцэне пастаўлена больш за сто спектакляў, многія з якіх увайшлі ў залаты фонд культуры Беларусі, сталі значнымі падзеямі ў тэатральным жыцці Мінска. У рэпертуары тэатра разнажанравыя пастаноўкі: класічная аперэта, мюзікл, музычная камедыя, рок-опера, балет, спектаклі для дзяцей, канцэртныя праграмы. Творчае крэда тэатра - паважанне традыцый музычнага мастацтва і смеласць эксперымента. Тэатр паспяхова гастралюе па Расіі, Літве, Латвіі, Польшчы, Партугаліі, Іспаніі, Чэхіі, Кітаі, Германіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі