Поўная версія

Беларускі фільм "Тум-Пабі-Дум" выходзіць у пракат з 25 студзеня

Культура 12.01.2018 | 16:01
Кадр з трэйлера "Тум-Пабі-Дум"
Кадр з трэйлера "Тум-Пабі-Дум"

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мастацкі фільм "Тум-Пабі-Дум" вытворчасці "Беларусьфільм" рэжысёра Вячаслава Нікіфарава выходзіць у пракат з 25 студзеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на кінастудыі.

Папярэдні графік пракату ўключае паказы ў кінатэатрах Мінска, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей з 25 студзеня па 28 лютага, аднак інфармацыя будзе ўдакладняцца.

"Тум-Пабі-Дум" - гэта добрае кіно для сямейнага прагляду пра выхаванца дзіцячага дома. Дзесяцігадовы Сан Саныч вырашае знайсці бацькоў для сябе і сваёй падапечнай Алесі. Ён дае аб'яву ў інтэрнэце: "Маладое дзіця шукае сям'ю ў мэтах уладкавання асабістага жыцця". У выніку хлопчык вымушаны гуляць па дарослых законах, што ставіць яго перад сур'ёзным маральным выбарам.

Паводле задумы рэжысёра, дзіця ў карціне размаўляе з дарослымі на іх мове, выкарыстоўваючы іх маральныя стэрэатыпы, лексіку. Гэта дасць магчымасць дарослым іншымі вачамі паглядзець як на сваіх дзяцей, так і на сябе саміх.

Сцэнарый фільма напісалі Дзмітрый Міхлееў, Вячаслаў Нікіфараў. У ролях: Арцём Венгеровіч, Павел Харланчук, Дар'я Кірэева, Валерыя Арланава, Сяргей Чэкерэс, Вольга Клебановіч, Аляксей Шадзько.

Вячаслаў Нікіфараў - кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларускай ССР (1978), расійскай кінапрэміі "Залаты арол" (2016).-0-

Навіны рубрыкі Культура
Фотапраект "Я бачу сэрцам" пакажа непаўторнае хараство Беларусі
20 красавіка, 17:59
Нацыянальны гістарычны музей збірае дзіцячыя кнігі на беларускай мове для дыяспары
20 красавіка, 17:29
Выстава да 85-годдзя Вялікага тэатра Беларусі адкрылася ў НББ
19 красавіка, 17:07
Заяўкі на ўдзел у конкурсе "Нацыянальная літаратурная прэмія-2018" прымаюцца да 1 ліпеня
19 красавіка, 15:30
Дні беларускага кіно пройдуць 20-24 красавіка ў Маскве
19 красавіка, 13:28
Грамадства павінна быць актыўным удзельнікам у вырашэнні пытанняў аховы гісторыка-культурнай спадчыны - меркаванне
19 красавіка, 12:39
Карціна Георгія Скрыпнічэнкі "Мастак і мадэль" Выстава пад адкрытым небам беларускага сюррэаліста Георгія Скрыпнічэнкі адкрыецца ў Мінску
18 красавіка, 17:55
Акцёры з Беларусі прымуць удзел у летняй школе Саюза тэатральных дзеячаў РФ
18 красавіка, 17:13
Сустрэчу музейшчыкаў Беларусі і Расіі плануецца правесці на "Славянскім базары ў Віцебску"
18 красавіка, 15:02
Поўная версія