Поўная версія

Беларускі дакфільм "Чужое і сваё" перамог на кінафестывалі "Прамяністы Анёл"

Культура 14.11.2017 | 11:26

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дакфільм "Чужое і сваё" перамог на кінафестывалі "Прамяністы Анёл" у Маскве, паведамілі БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Поўнаметражную работу "Чужое і сваё" (вытворчасці "Беларусьфільма") рэжысёра Галіны Адамовіч журы XIV Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю "Прамяністы Анёл" пад кіраўніцтвам Аляксея Вахрушава прызнала лепшай у намінацыі "Дакументальнае кіно".

Усяго на кінафестываль было заяўлена 460 фільмаў. Удзельнічалі фільмы з Расіі, Беларусі, Арменіі, Грузіі, Італіі, Ірака, Ірана, Украіны, Швецыі, Кыргызстана.

Фільм "Чужое і сваё" ўзнімае няпростую і закрытую для многіх тэму дзіцячага паліятыву. Але аўтару хапіла мужнасці і міласэрнасці расказаць гісторыю не столькі пра смерць, колькі пра жыццё. "Чужое і сваё" - гэта не сацыяльны ролік і не змрочнае апавяданне, гэта расказ пра рэальнае жыццё без ружовых акуляраў і трагічнага надрыву. Дзякуючы энтузіязму і мэтанакіраванасці нязменнага дырэктара Беларускага дзіцячага хоспіса Ганны Гарчаковай у чэрвені 2016 года ў Бараўлянах быў адкрыты новы будынак, пабудаваны на дабрачынныя сродкі. Фільм дае магчымасць дакрануцца да жыцця хоспіса ў разнастайных яго праявах, як драматычных, так і светлых, дае магчымасць зразумець жыццёвую і сацыяльную пазіцыю неардынарнага чалавека Ганны Гарчаковай.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Фота з архіва Кнігі перакладаў кітайскай паэзіі на беларускую мову перададуць Цэнтру культуры Беларусі ў Пекіне
17 жнівеня, 10:41
Невядомы раней аўтограф Максіма Багдановіча папоўніў экспазіцыю музея паэта ў Яраслаўлі
17 жнівеня, 10:03
Больш як 30 чалавек прэтэндуюць на ролю вядучых дзіцячага "Еўрабачання-2018"
16 жнівеня, 17:44
Фота з архіва Ніно Катамадзэ выступіць на "Тбілісобе" ў Мінску 1 верасня
16 жнівеня, 14:12
Звычайныя людзі сталі героямі фотаработ другога этапу праекта "Я сэрцам бачу"
16 жнівеня, 10:53
Бібліятэкі Беларусі і Расіі атрымаюць упершыню выдадзеную перапіску Горкага з сям'ёй Багдановіча
15 жнівеня, 14:15
Эксклюзіўныя фота прадстаўлены на выстаўцы БЕЛТА "Імгненні стагоддзя" ў Гродне
14 жнівеня, 16:48
Кадры з гісторыі Фестывалю нацыянальных культур будуць прадстаўлены на фотавыставе БЕЛТА ў Гродне
14 жнівеня, 13:14
"Беларусьфільм" выпусціць восенню мультфільм па сучаснай беларускай казцы
13 жнівеня, 16:32
Поўная версія