Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 лістапада 2017, 09:00

Беларуская дэлегацыя для ўдзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" падрыхтавала пазлы з фота Хелены Мерааі

22 лістапада, Тбілісі /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя падрыхтавала для ўдзельнікаў Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" пазлы, постары і календары з фота свайго дэлегата Хелены Мерааі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод іншых прыемных дробязей бранзалеты, бірулькі, магніты, флэшкі, постары - усё, што можа зацікавіць і спатрэбіцца юным артыстам. Аднак самы важны падарунак - гэта дыск, на якім ёсць аўдыязапіс песні і кліп на англійскай і рускай мовах.

Як растлумачыла каардынатар праектаў Белтэлерадыёкампаніі і Еўрапейскага вяшчальнага саюза Вольга Саламаха, падарункі, аформленыя ў адзіным стылі, прывезлі для дэлегацый, удзельнікаў конкурсу, прадстаўнікоў Еўрапейскага вяшчальнага саюза, а таксама журналістаў. Частку сувеніраў ужо раздалі.

Здымкі, якія ўпрыгожылі прома-прадукцыю, былі зроблены ў час спецыяльнай фотасесіі. Перад камерамі юная артыстка паўстала ў эксклюзіўных уборах ад беларускіх дызайнераў. Над дызайнам макетаў працавала беларускі дызайнер Марына Ліс, якая на дарослым "Еўрабачанні-2017" супрацоўнічала з групай NaviBand. Перад тым, як пачаць работу, дызайнер уважліва вывучыла песню Хелены, паразмаўляла з канкурсанткай, каб вынік спадабаўся ўсім. Падарункі выкананы ў тых фарбах і колерах, якія любіць Хелена і адпавядаюць апошнім модным тэндэнцыям.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі