Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 студзеня 2016, 09:02

Беларусь на "Еўрабачанні-2016" у Швецыі прадставіць IVAN

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўца IVAN прадставіць Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2016" у Швецыі, паведамляе БЕЛТА.

Пераможца нацыянальнага адбору ўпершыню вызначыўся па выніках выключна тэлефоннага і смс-галасавання гледачоў. У якасці прыза яму ўручана шкляное сэрца, падрыхтаванае шклозаводам "Нёман".

IVAN - сцэнічны псеўданім артыста Аляксандра Іванова, які не толькі знешне, але і манерай выканання нагадвае аднаго вядомага расійскага музыканта. Яго, дарэчы, таксама завуць Аляксандрам Івановым.

Беларускі выканаўца паспеў ужо засвяціцца на расійскіх тэлеканалах. Перамог у конкурсе "5 зорак", стаў суперфіналістам "Галоўнай сцэны" і ўладальнікам прэміі выбару прадзюсараў у гэтым праекце.

Да фінальнага гала-канцэрта песню для Аляксандра ("How to Fly"/ "Як лятаць"), дарэчы, напісаў сам Віктар Дробыш, які ўпачатку апекаваў маладога беларускага выканаўцу на праекце "Галоўная сцэна", а затым стаў яго прадзюсарам.

Міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне" ў 2016 годзе будзе прымаць Швецыя, ён пройдзе ў Стакгольме. Гэта звязана з тым, што ў 2015 годзе еўрапейцы аддалі сваю глядацкую любоў артысту з гэтай краіны Монсу Зелмерлёву.

У міжнародным конкурсе на гэты раз прыме ўдзел рэкордная колькасць краін - 43. Паўфіналы адбудуцца 10 і 12 мая, фінал - 14 мая. Пляцоўкай для пеўчага спаборніцтва выбрана спартыўная "Глобен-арэна".

Для ўдзелу ў фінале Беларусі неабходна штогод праходзіць паўфінал. У якім з паўфіналаў мы будзем выступаць, стане вядома пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі