Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 кастрычніка 2017, 18:10

Батанічны сад 28 кастрычніка запрашае на фестываль кельцкай культуры

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае 28 кастрычніка на фестываль кельцкай культуры "Самайн", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Мерапрыемства прысвечана старажытнаму святу, якое азначала пачатак зімняй палавіны гадавога цыкла і завяршэнне збору ўраджаю. Старажытныя легенды кажуць, што ў ноч Самайна раскрываюцца ўзгоркі, і ў свет людзей трапляюць бессмяротныя.

Наведвальнікаў чакаюць сустрэчы з міфічнымі істотамі, паказальныя танцавальныя шоу, нацыянальныя забавы і гульні (кіданне бервяна, падняцце і перанос цяжару, барацьба на руках), таямнічыя абрады, варажба, майстар-класы па навучанні баявому фехтаванню, танцам, выразанні і размалёўванні фігурак з гарбуза, шоу хадулістаў і валыншчыкаў.

Мінчан і гасцей сталіцы парадуюць выступленні музычных груп Cluaran, "Дахадзягі Бэнд", "Усе Crazу", дуэта шатландскіх валынак, студыі этнічнай пластыкі Ketri. Кульмінацыяй мерапрыемства стане фаер-шоу. На тэрыторыі Батанічнага саду разгорнецца лагер шатландскай пяхоты, дзе воіны прадэманструюць майстэрства бітвы на мячах і коп'ях, падзеляцца сакрэтамі свайго майстэрства з усімі жадаючымі.

Будуць працаваць фуд-корт, манетны двор, інтэрактыўныя пляцоўкі з атракцыёнамі, кантактны заапарк.

На вуліцы майстроў народныя ўмельцы прадставяць вырабы традыцыйных рамесных майстэрань - кельцкія ўпрыгажэнні, посуд, вырабы з лёну і металу, традыцыйнае адзенне, сувеніры і г.д. Лучны і арбалетныя ціры дадуць магчымасць навучыцца стральбе з лука або арбалета. Госці змогуць паўдзельнічаць у лучнай бітве - аналагу гульні ў лазертаг або страйкбол, дзе замест шарыкаў выкарыстоўваюцца бяспечныя стрэлы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі