Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 лістапада 2015, 13:08

Балет "Жызэль" Вялікі тэатр Беларусі пакажа ў пяці іспанскіх гарадах

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гастролі балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі праходзяць у Іспаніі з 28 лістапада па 6 снежня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

Іспанскія гледачы ўбачаць адну з вяршынь музычнай класікі - балет "Жызэль" Адольфа Адана ў рэдакцыі вядомага расійскага харэографа Мікіты Далгушына. Паказы адбудуцца ў пяці іспанскіх гарадах: Мурсія, Алікантэ, Памплона, Лагронья, Тэраса. Беларускія артысты неаднаразова прадстаўлялі на буйных тэатральных пляцоўках Іспаніі самыя вядомыя балетныя спектаклі тэатра оперы і балета. У гэтым годзе яны выступяць у Teatro Romeo і Teatro Principal, Baluarte, Riojaforum, Centre Cultural.

У гастрольным турнэ прымуць удзел зоркі беларускага балета: народныя артысты Беларусі Канстанцін Кузняцоў і Ігар Артамонаў, заслужаныя артысты краіны Марына Вежнавец, Юрый Кавалёў, Алег Яромкін, лаўрэат міжнароднага конкурсу Людміла Хітрова, дыпламант міжнароднага конкурсу Ягор Азаркевіч, вядучы майстар сцэны Іван Савянкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі