Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 верасня 2019, 11:54

Аскараносны фільм "Скура" пакажуць на міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў у Мінску

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аскараносны фільм "Скура" пакажуць на IV Міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў "Кіназмена", які пройдзе ў Мінску 20-22 верасня, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"У бягучым годзе ў Мінск прыедзе фільм амерыканска-ізраільскага рэжысёраскага дуэта Гая Нэціва і Джэймі Рэя Ньюмана "Скура", які стаў уладальнікам самай прэстыжнай у свеце кінематаграфічнай узнагароды "Оскар". Карціна расказвае пра актуальную па-ранейшаму праблему расізму ў Амерыцы. "Скура" будзе паказана ў Мінску толькі адзін раз - у час "Кіназмены", - падкрэслілі арганізатары. - Карціну варта паглядзець і дзеля зорнага акцёрскага складу, у які ўваходзяць Даніэль Макдональд, Джонатан Такер і Джэксан Роберт Скот".

"Кіназмена" прадстаўляе работы беларускіх і замежных кінематаграфістаў. Прафесійнае і глядацкае журы амаль з 5 тыс. конкурсных карцін са 130 краін адабрала 28 фільмаў. Свой удзел у якасці гасцей фестывалю пацвердзілі ўжо рэжысёры з Расіі, Украіны, Германіі і Іспаніі. У час паказаў гледачы і журы на чале з Дзмітрыем Астраханам будуць галасаваць за работы, каб вызначыць пераможцу.

Мінскі міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў "Кіназмена" - штогадовая культурная падзея, якая праходзіць пад патранатам Беларускага саюза кінематаграфістаў і адобрана Міністэрствам культуры Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі