Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 верасня 2017, 19:57

Арыгінал Бібліі Гутэнберга дастаўлены з Германіі ў Беларусь на выставу

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арыгінал Бібліі Гутэнберга дастаўлены з Германіі ў Беларусь, паведамляе БЕЛТА.

Фрагмент гэтага вельмі рэдкага кніжнага помніка захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Германіі ў Лейпцыгу. Спецыяльным рэйсам у суправаджэнні экспертаў-кнігазнаўцаў, дыпламатаў і супрацоўнікаў аховы кніга прыбыла ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Гэта кніга лічыцца самым старажытным, знакамітым і дарагім выданнем у Еўропе, яна стане экспанатам на выставе "Францыск Скарына і яго эпоха" ў Нацыянальнай бібліятэцы, якая будзе адкрыта для шырокай публікі 15 верасня.

Біблія Гутэнберга традыцыйна лічыцца пунктам адліку гісторыі кнігадрукавання ў Еўропе і паваротным момантам у пераходзе ад сярэдневякоўя да сучаснага свету. Кніга, надрукаваная гатычным шрыфтам, прызнана шэдэўрам прыгожага друку і мастацкага майстэрства. Біблія поўнасцю надрукавана ў дзве калонкі. Вялікія літары і загалоўкі выкананы ўручную з варыяцыямі малюнка.

У свеце захавалася толькі некалькі экзэмпляраў унікальнага выдання, і зусім невялікая колькасць краін можа дазволіць сабе прадэманстраваць гэту кнігу публіцы. Магчымасць прадставіць вельмі рэдкае выданне ў Беларусі з'явілася дзякуючы садзейнічанню пасольства ФРГ у Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Германіі.

Каб дапоўніць вобраз унікальнага выдання, побач з фрагментам арыгінальнага помніка на выставе будзе дэманстравацца факсімільнае выданне поўнай Бібліі Гутэнберга, выкананае ў 1913 годзе ў тым жа Лейпцыгу. Сёння гэта выданне таксама лічыцца бібліяграфічнай рэдкасцю, яно прыбыло на выставу з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі