Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 чэрвеня 2017, 20:04

Арт-лаўка з дэталямі, якія верцяцца, з'явілася ў Віцебску

28 чэрвеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Унікальная арт-лаўка з механізмаў, якія верцяцца, з'явілася ў Віцебску каля ратушы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзентацыя арт-праекта Яўгена Палавінскага "Сідзейка" адбылася 28 чэрвеня на вул. Крылова. Металічны каркас выконвае ролю рамы для асноўнага палатна, якое падзелена на 256 драўляных дэталей, якія незалежна адна ад адной верцяцца. Кожны чалавек можа не толькі адпачыць на лаўцы, але і пакінуць адзін з трох малюнкаў або свой непаўторны калаж з вялікай колькасці магчымых варыянтаў. "Прыдуманая мной лаўка створана для таго, каб любы мог зведаць найвялікшую чалавечую радасць - радасць стварэння, зразумець, что ствараць і тварыць - ёсць фундаментальная, важная патрэбнасць кожнага чалавека. І не обышлося без любові да Віцебска. Нават месца ўстаноўкі выбрана ў самым сэрцы горада, у памяць аб мастаках, якія яго праслаўлялі. Я веру, што лаўка прастаіць доўга, а жыхары праявяць творчасць - і мы будзем кожны дзень бачыць вуліцу Крылова рознай", - тлумачыць канцэпцыю аўтар.

Гэты музыкант і кампазітар працуе ў калектыве "Сярэбранае вяселле" і аркестры "Змена", піша музыку да спектакляў, тэхнічнай адукацыі ў яго няма, таму ў рэалізацыі творчага эксперыменту яму дапамагала каманда. Ідэя інтэрактыўнага праекта ўзнікла ў Яўгена 4 гады таму, некаторы час спатрэбіўся для пошуку спонсараў (адгукнулася фармпрадпрыемства ТАА "Рубікон" і іншыя мецэнаты) і рэалізацыі праекта. Размаляваць "Сідзейку" дапамаглі тры віцебскія мастакі: Дзмітрый Гаралевіч, Андрэй Духоўнікаў і Аляксандр Вышка.

"Гэта адзін з рэдкіх выпадкаў, калі я магу быць не толькі адміністратарам, дырэктарам цэнтра сучаснага мастацтва, але і мастаком. І за гэта я ўдзячны Яўгену, - адзначыў Андрэй Духоўнікаў. - Гэта праект сапраўдны, свабодны, народны. Акрамя таго, тут шмат тэхналагічных момантаў, нюансаў апрацоўкі дрэва. Гэта сур'ёзная інжынерная работа, праектаванне, дызайн".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі