Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 кастрычніка 2018, 15:35

Аркестр Міхаіла Фінберга пачаў падрыхтоўку праграмы "Песні вайны"

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пачаў падрыхтоўку праграмы "Песні вайны", прысвечаную 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг.

Паводле яго слоў, лепшыя выканаўцы заслужанага калектыву прадставяць землякам у розных рэгіёнах краіны песні, якія былі напісаны ў ваенныя гады і пасля Вялікай Айчыннай. "Гэта праграма будзе цалкам гучаць на беларускай мове. Будуць выкананы творы, напісаныя самымі таленавітымі беларускімі кампазітарамі. Адкрые праграму песня "Радзiма мая дарагая" на музыку кампазітара Уладзіміра Алоўнікава. Вельмі хочацца, каб чарговая наша работа спадабалася жыхарам сталіцы і меленькіх гарадоў", - сказаў Міхаіл Фінберг.

Як адзначыў маэстра, галоўная задача аркестра - папулярызацыя беларускай музыкі. На рахунку калектыву сотні фестываляў у малых гарадах, сярод якіх Хойнікі, Чачэрск, Заслаўе, Мсціслаў, Мазыр і многія іншыя, дзясяткі праграм на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча і многіх іншых вядомых беларускіх паэтаў. "Я ганаруся сваёй краінай і пастаянна дэманструю любоў да Беларусі праз сваю творчасць", - падкрэсліў Міхаіл Фінберг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі