Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 лістапада 2019, 19:32

Аркестр Міхаіла Фінберга 29 лістапада дасць вялікі канцэрт ва Уздзе

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі выступіць 29 лістапада ў горадзе Узда, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

Заслужаны калектыў прыедзе ва Узду па запрашэнні мясцовых жыхароў, якім вельмі спадабалася праграма ІІІ абласнога свята мастацтваў "Мелодыі ўздзенскай восені", якая прагучала 20 верасня. Тады былі прадстаўлены творчыя праекты "Станіслаў Манюшка на Міншчыне", "Перадаём эстафету юным талентам", "Песні і музыка - добрым сябрам".

На гэты раз адбудзецца вялікі канцэрт у 2-х частках. Першая пазнаёміць гледачоў з бессмяротнай творчасцю знакамітага французскага спевака Джо Дасэна. У выкананні салістаў аркестра - лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Наталлі Тамелы, Яўгена Цымбаліста, Ягора Шаранкова, Галіны Грамовіч, Руслан Мусвідаса, Аляксандра Салаўёва, Дзмітрыя Качароўскага, Таццяны Глазуновай прагучаць вядомыя многім песні "Если б не было тебя", "Салют", "Елисейские поля", "Меланхолия" і іншыя. Другая частка канцэрта прысвечана памяці расійскай спявачкі Юліі Началавай. Будуць выкананы 12 яе песень, у тым ліку "Бабье лето", "Формула любви", "Для тебя", "Гитара", "Мечта"

"Мне прыемна чарговы раз выступаць ва Уздзе, дзе ў нашага аркестра шмат сяброў, - адзначыў Міхаіл Фінберг. - Я з вялікім задавальненнем запрашаю ўсіх на наш канцэрт. Упэўнены, мы не расчаруем нашага гледача".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі