Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 лютага 2018, 09:09

Арганізацыю фіналу дзіцячага "Еўрабачання-2018" абмеркавалі ў Мінску

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі наглядальнага савета "Еўрабачання" абмеркавалі ў Мінску арганізацыю міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", які прыме беларуская сталіца ў лістападзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Сустрэча гасцей са старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам праходзіла ў гасцінічным комплексе "Прэзідэнт-атэль", дзе размясціўся "Еўраклуб" міжнароднага дзіцячага конкурсу і будуць пражываць дэлегацыі ўдзельнікаў. Акрамя таго, члены наглядальнага савета наведалі выставачны цэнтр "Белэкспа", які разглядаецца ў якасці месца ўрачыстага адкрыцця форуму, а таксама "Мінск-Арэну" як адну з пляцовак правядзення самога песеннага конкурсу.

"Наглядальны савет высока ацаніў работу, праведзеную Белтэлерадыёкампаніяй адносна распрацоўкі канцэпцыі і ідэі шоу, лагатыпа і слогана, сацыяльнай праграмы і пытанняў бяспекі", - адзначылі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, у студзені Беларусь наведаў выканаўчы дырэктар конкурсаў "Еўрабачанне" Юн Ула Сан. У складзе цяперашняй дэлегацыі - члены наглядальнага савета "Еўрабачання" з Расіі, Нідэрландаў, Грузіі, Мальты, Італіі, а таксама прадстаўнікі кампаніі Digame (Германія), Scrn (Вялікабрытанія), Premier (Вялікабрытанія) і асістэнт выканаўчага дырэктара конкурсаў "Еўрабачанне" Герт Карк.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі ў лістападзе. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў песеннага форуму выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія. Прамую трансляцыю цырымоніі адкрыцця ў фармаце HD змогуць убачыць не толькі беларусы, але і гледачы з краін - удзельніц Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі