Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 верасня 2018, 18:58

Арганізатары дзіцячага "Еўрабачання-2018" расказалі аб дызайне сцэны конкурсу

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары дзіцячага "Еўрабачання-2018" расказалі аб дызайне сцэны конкурсу, які пройдзе 25 лістапада ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

На сайце конкурсу размешчаны эскізы сцэны, дызайн якой распрацавала беларускі мастак Галіна Гоманава, якая мае вялікі вопыт работы на папулярных тэлевізійных шоу краіны. Упершыню дызайн такой складанасці для міжнароднага песеннага конкурсу падрыхтаваны мастаком з Беларусі. Звычайна інтэр'ер маштабнага тэлевізійнага шоу праектуюць спецыялісты Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Праект Галіны Гоманавай уключае ў сябе дзве круглыя сцэны: 14-метровую галоўную і яшчэ адну, у два разы меншую. Яны злучаны 7-метровым мостам. Асобная лакацыя - грынрум.

Работы па мантажы сцэны пачнуцца за тры тыдні да шоу - у пачатку лістапада.

Зала "Мінск-Арэны" ўмесціць 15 тыс. гледачоў.

На дзіцячае "Еўрабачанне-2018" у беларускую сталіцу прыедуць удзельнікі з рэкорднай колькасці краін - 20.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі