Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 ліпеня 2016, 09:01

Аляксей Грос удастоены Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў "Славянскага базару"

19 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Аляксей Грос стаў уладальнікам Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016" на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першае месца прысуджана выканаўцу з Казахстана Адаму. Другое падзялілі Элеанора Век'ё з Італіі і Анна Адабеску з Малдовы. Трэцяе заваявалі Андрыа Гвелісіяні з Грузіі і Анна Цімафей з Ізраіля. Спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея" (за лепшае ўвасабленне ў творах вакальнага мастацтва славянскай тэмы) удастоена канкурсантка з Чэхіі Міхаэла Гемратава. Прэмія імя Уладзіміра Мулявіна, заснаваная Віцебскім аблвыканкамам, дасталася выканаўцу з Мексікі Хорхе Рамана. Усе ўдзельнікі фіналу ўдастоены звання лаўрэата.

Узнагароджанне пераможцаў творчага спаборніцтва адбылося позна вечарам 18 ліпеня на сцэне Летняга амфітэатра ў час канцэрта ўрачыстага закрыцця юбілейнага "Славянскага базару ў Віцебску". У канцэрце прынялі ўдзел Валерый Лявонцьеў, Алена Ваенга, Аляксандр Разенбаум, Дзіяна Арбеніна і група "Начныя снайперы", арт-група "Хор Турэцкага", Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Дзяржаўны ансамбль "Песняры", Аляксандр Рыбак і многія іншыя.

Нягледзячы на тое што форум урачыста закрыўся, у Віцебску яшчэ два дні будуць праходзіць фестывальныя мерапрыемствы. Так, сёння ў Летнім амфітэатры адбудуцца два канцэрты: Аляксандр Разенбаум прадставіць праграму "Сябры і песні" і юбілейная праграма "Шансон ТБ - 10 гадоў". Гучным завяршэннем ХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стане канцэрт Дзіяны Арбенінай і групы "Начныя снайперы" ў Летнім амфітэатры 20 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі