Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 лістапада 2016, 09:09

Аляксандр Мінёнак на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" выступіць у першай палавіне фінальнага шоу

15 лістапада, Валета /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" Аляксандр Мінёнак выступіць у першай палавіне фінальнага шоу. Аб гэтым стала вядома 14 лістапада ў час жараб'ёўкі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму, якая прайшла ў сталіцы Мальты горадзе Валета ў Manoel Theatre, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час урачыстай цырымоніі адкрыцця конкурсу дэлегацыі з 17 краін - удзельніц конкурсу прайшлі па чырвонай дывановай дарожцы, на якой іх сустракала вядомая мальтыйская актрыса, спявачка і танцоўшчыца Тарын Мамо Цэфай. Прадстаўнік Беларусі Аляксандр Мінёнак, а таксама дзеці з віцебскага шоу-балета "Сенсацыя" (Кірыл Мяхоўскі,Уладзіслаў Башметаў, Валерыя Ільчанка і Карына Васілеўская) выйшлі на чырвоную дарожку разам з кіраўніком дэлегацыі Вольгай Саламахай. У міні-інтэрв'ю Саша прызнаўся вядучай, што музыка - гэта яго жыццё, а таксама ён захапляецца рознымі відамі спорту. Пасля таго як кожны з канкурсантаў прайшоў па дарожцы, цырымонія перамясцілася ў залу тэатра, дзе адбылася жараб'ёўка. Дзеці цягнулі шары з нумарамі лож, у якіх пераапранутыя вяшчальнікі аб'яўлялі, у першай ці ў другой палавіне выканаўцу давядзецца выйсці на сцэну фінальнага шоу. Саша выцягнуў шчаслівы нумар 13 і трапіў у першую палавіну. Парадак выступленняў у кожнай групе вызначаць арганізатары.

У гэтым годзе арганізатары (мальтыйская грамадская тэлекампанія PBS) распрацавалі канцэпцыю фестывальнага тыдня. Цэнтрам яе з'яўляецца сталіца краіны горад Валета, які для кожнага з удзельнікаў раскрыецца за некалькі дзён знаходжання на Мальце. Таксама ў гэтым годзе пераможцу вызначаць тры склады журы: нацыянальнае дзіцячае і дарослае журы, якія будуць галасаваць у краінах - удзельніцах конкурсу ў час генеральнай рэпетыцыі, а таксама прафесійнае журы, якое будзе галасаваць непасрэдна ў час шоу на Мальце. Яно адбудзецца 20 лістапада ў Міжземнаморскім канферэнц-цэнтры. Прамую трансляцыю міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".

Вынікі галасавання ад Беларусі аб'явіць прадстаўнік краіны на дзіцячым "Еўрабачанні-2015" Руслан Асланаў, які цяпер таксама знаходзіцца на Мальце. Каменціраваць конкурс будзе вядучая Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Юлія Пярцова. Падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі