Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 сакавіка 2018, 11:33

Адрэстаўрыраваны фільм "Ідзі і глядзі" пакажуць у Мінску да 75-годдзя трагедыі Хатыні

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адрэстаўрыраваную ваенную драму рэжысёра Элема Клімава па сцэнарыі Алеся Адамовіча "Ідзі і глядзі" ("Беларусьфільм", "Масфільм", 1985 год) пакажуць 19 сакавіка ў Доме кіно ў Мінску да 75-годдзя трагедыі Хатыні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Карціна была адрэстаўрыравана спецыялістамі кінаканцэрна "Масфільм" і ў 2017 годзе атрымала галоўны прыз на 74-м Венецыянскім кінафестывалі ў намінацыі "Венецыянская класіка" за лепшы адрэстаўрыраваны фільм.

vvv

Прэм'ера фільма "Ідзі і глядзі" адбылася летам 1985 года на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі, дзе ён быў удастоены "Залатога прыза" і адзначаны прэміяй FIPRESCI. За больш як 30 гадоў з моманту стварэння фільм станавіўся лаўрэатам многіх прэстыжных кінафестываляў. У 1985 годзе быў вылучаны ад СССР у лік прэтэндэнтаў на прэмію "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове".

Паводле даных апытання чытачоў часопіса "Советский экран", "Ідзі і глядзі" быў прызнаны лепшым фільмам 1986 года, а пасля замацаваўся ў многіх кінарэйтынгах, у тым ліку і замежных. Фільм мае рэйтынг 95 працэнтаў "свежасці" па шкале Rotten Tomatoes. Па версіі часопіса Time Out, карціна займае шосты радок у спісе "50 лепшых ваенных фільмаў усіх часоў", адначасова з'яўляючыся лепшым фільмам пра Другую сусветную вайну. У 2008 годзе брытанскі часопіс Empire ўключыў стужку ў спіс "500 найвялікшых фільмаў усіх часоў". Па выніках апытання, праведзенага ў 2012 годзе брытанскім часопісам Sight & Sound сярод рэжысёраў, карціна заняла 30-е месца ў спісе лепшых фільмаў усіх часоў.

Паказ стане сумеснай акцыяй Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і кінаканцэрна "Масфільм" пры падтрымцы Беларускага саюза кінематаграфістаў. Білеты можна набыць у касах Дома кіно. Пачатак у 16.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі