Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 чэрвеня 2018, 15:22

Адкрыты конкурс дыджэяў аб'яўлены ў Полацку

15 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Адкрыты конкурс дыджэяў "Дарогу маладым" аб'яўлены ў Полацку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя дыджэі і пачаткоўцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый Полацка і раёна, а таксама проста жадаючыя ва ўзросце ад 16 да 31 года. Да конкурсу дапускаюцца тыя, хто іграе музычныя сэты на абсталяванні cdj Pioneer любой мадэлі з прымяненнем кампакт-дыскаў. Вітаецца і харэаграфічнае суправаджэнне групы падтрымкі. Колькасць удзельнікаў у групе падтрымкі не абмежавана. Музычная праграма, якая прадстаўляецца для публічнага аўдыя-візуальнага ўспрымання, не павінна перасягаць 30 мінут.

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 29 чэрвеня. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 1 ліпеня на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Полацка ў час "Бітвы дыджэяў", якая пройдзе на маладзёжнай дыскатэцы "Моладзь - будучыня нашай краіны!", прысвечанай Дню моладзі. Кваліфікаванае журы шляхам закрытага галасавання назаве трох пераможцаў. Уладальніка прыза глядацкіх сімпатый вызначаць з дапамогай галасавання непасрэдна ў час правядзення мерапрыемства.

Усіх пераможцаў чакаюць прызы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі