Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лістапада 2015, 17:58

Адкрытае праслухоўванне прэтэндэнтаў на "Еўрабачанне-2016" пройдзе 26 лістапада ў Белтэлерадыёкампаніі

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрытае праслухоўванне прэтэндэнтаў на "Еўрабачанне-2016" пройдзе 26 лістапада ў Белтэлерадыёкампаніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Анлайн-трансляцыя праслухоўвання ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" будзе арганізавана на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Праслухоўванне пройдзе ў рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні музыкі і (або) фанаграмы, запісанай без вакалаў любога віду або якіх-небудзь вакальных імітацый. Пачатак праслухоўвання - 12.00.

Сярод прэтэндэнтаў - як сольныя выканаўцы, так і калектывы. Таксама журы праслухае кампазіцыі, прысланыя не выканаўцамі, а аўтарамі песень.

Пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць гледачы з дапамогай тэлефоннага і смс-галасавання ў час трансляцыі фінальнага шоу.

Пераможца праекта стане афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" у Швецыі.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Паўфіналы міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" адбудуцца 10 і 12 мая, фінал - 14 мая. Сталіца Швецыі Стакгольм стане гаспадыняй гэтага конкурсу ў наступным годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі