Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 чэрвеня 2018, 19:01

Аб'яўлены кастынг вядучых для дзіцячага "Еўрабачання-2018"

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кастынг вядучых для дзіцячага "Еўрабачання-2018" аб'явіла Белтэлерадыёкампанія, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Прэтэндаваць на ролю вядучых маштабнага міжнароднага шоу могуць яркія, харызматычныя і мэтанакіраваныя людзі - дарослыя і дзеці ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў.

Кандыдаты на ролю вядучых маштабнага мерапрыемства павінны добра валодаць англійскай мовай, умець трымацца на сцэне, выдатна імправізаваць, працаваць у кадры, а таксама мець за плячамі вопыт работы ў прамым эфіры і ўдзел у вялікіх тэлевізійных праектах.

Па выніках кастынгу арганізатары выберуць вядучых, якія найбольш гарманічна ўпішуцца ў агульную канцэпцыю музычнага форуму. Шчасліўчыкаў чакае няпростая задача: працаваць на асноўнай сцэне для шматмільённай аўдыторыі тэлегледачоў і паралельна сустракацца з удзельнікамі ў грын руме, таму што менавіта там - самыя яркія моманты і шчырыя эмоцыі.

Каб паўдзельнічаць у адборы, прэтэндэнтам неабходна прыслаць сваю фатаграфію і кароткі прэзентацыйны ролік з расказам пра сябе на электронны адрас: eurovision@tvr.by. Галоўныя крытэрыі відэа - крэатыўнасць, інфарматыўнасць і лаканічнасць.

Апошні дзень прыёму заявак - 15 ліпеня. Усе падрабязнасці - на сайце медыяхолдынга www.tvr.by.

Імёны вядучых дзіцячага "Еўрабачання-2018" стануць вядомы пасля таго, як экспертная група праекта пад кантролем ЕВС вывучыць відэазапісы ўсіх прэтэндэнтаў і выбера лепшых.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў форуму выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі