Поўная версія

Культура

Песні з новага альбома і хіты спяюць "Песняры" на канцэрце ў Мінску 23 мая
9 красавіка, 14:57
ВІА "Песняры" - легендарны калектыў, заснаваны народным артыстам Уладзімірам Мулявіным у 1969 годзе. У 1989 годзе ён стаў Беларускім дзяржаўным ансамблем.
ALEKSEEV: нумар для "Еўрабачання-2018" атрымаўся вельмі асабістым
9 красавіка, 12:28
ALEKSEEV адзначыў, што нумар, які будзе прадстаўлены на "Еўрабачанні", не такі, з якім спявак выступаў у фінале адбору. "Гэта работа, якая вельмі добра адлюстроўвае мой унутраны стан", - прызнаўся выканаўца.
Выданні XVII стагоддзя з друкарань Спірыдона Собаля прадставіць выстаўка ў Мінску
6 красавіка, 16:42
На часовай экспазіцыі, прысвечанай выдатнаму дзеячу беларускага асветніцтва Спірыдону Собалю, у наведвальнікаў будзе магчымасць убачыць яго друкарскі шлях і даведацца аб радаслоўнай асветніка, аб кнізе "Букварь сиречь, начало учения детем, начинающим чтению извыкати".
Уладзімір Машкоў. Фота з архіва
Мастацкім кіраўніком "Табакеркі" назначаны Уладзімір Машкоў
6 красавіка, 14:01
Акцёру тэатра і кіно, рэжысёру Уладзіміру Машкову 54 гады. У 1990 годзе скончыў Школу-студыю МХАТ (курс Алега Табакова). На рахунку Машкова каля 50 фільмаў, у тым ліку ролі ў карцінах "Падмаскоўныя вечары", "Алігарх", "Амерыканская дачка", "Экіпаж", "Рух уверх".
Фота з архіва
ІІ Велікодны фестываль пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 11-13 красавіка
6 красавіка, 14:00
Велікодны фестываль накіраваны на далучэнне моладзі да вечных духоўных каштоўнасцей нацыянальнага і сусветнага музычнага мастацтва, а таксама на ўмацаванне адной з асноўных традыцый ВНУ - творчай пераемнасці пакаленняў.
Сяргей Лазареў
У Беларусі вельмі высокія шанцы апынуцца ў тройцы пераможцаў "Еўрабачання-2018" - Сяргей Лазараў
6 красавіка, 09:18
"У Беларусі вельмі высокія шанцы апынуцца ў тройцы пераможцаў "Еўрабачання" ў гэтым годзе. Можа, нават заняць месца вышэйшае", - лічыць Сяргей Лазараў.
Конкурсы нацыянальнага і неігравога кіно аб'яўлены паўторна
5 красавіка, 19:56
Тэма нацыянальнага фільма - "Жыццё і творчасць Янкі Купалы". Запланавана стварэнне чатырохсерыйнага тэлефільма і кінаверсіі. Заяўкі прымаюцца да 12 красавіка.
Фота з архіва
Міжнародны фестываль тэатраў лялек пройдзе ў Мінску 18-21 мая
5 красавіка, 17:01
Гэты маштабны форум, праводзімы раз у два гады, прадставіць гледачу 14 спектакляў з сямі краін свету. Упершыню ў фестывалі прымуць удзел калектывы з Ірана, Балгарыі, Іспаніі.
Фота з сайта музея
Старажытны абрад правядуць на Вялікдзень у Драгічынскім раёне
5 красавіка, 10:53
Гэты вясенні абрад унесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. У вёсцы Бездзеж ён штогод праводзіцца ў першы дзень праваслаўнага Вялікадня.
Фота з архіва
Міжнародны фестываль камернай музыкі адкрываецца ў Полацку
5 красавіка, 09:39
На ўрачыстым адкрыцці выступіць камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр" пад кіраўніцтвам Раіля Садыкава. Прагучыць музыка вялікіх кампазітараў Іагана Себасцьяна Баха і Антоніа Вівальдзі.
Поўная версія