Поўная версія
Сюжэт
Усе сюжэты

Уборачная кампанія

Уборачная кампанія

Уборка збожжавых павінна завяршыцца ў Беларусі да 20 жніўня. Адпаведную задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на праведзенай 2 жніўня рэспублiканскай селектарнай нарадзе. Кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў чыноўнікаў за правалы ў падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі. "Нельга дапусціць, каб, як гэта нярэдка бывае, механізм уборачнай кампаніі працаваў у павольным рэжыме. Гэта пагражае непазбежнымі стратамі, якіх дапусціць у бягучым годзе нельга", - падкрэсліў на нарадзе Аляксандр Лукашэнка. Тэмпы ўборкі павінны быць кардынальна паскораны. На перыяд уборачнай кампаніі Прэзідэнт пашырыў паўнамоцтвы старшынь райвыканкамаў, а таксама запатрабаваў асабістага ўключэння ў арганізацыю працэсу чыноўнікаў самага высокага рангу.

Беларусь уваходзіць у групу дзяржаў з дастатковым узроўнем вытворчасці збожжавых: на душу насельніцтва ў нас прыпадае больш за 900 кг збожжа. Доля краіны ў сусветнай вытворчасці збожжа за апошнія 15 гадоў вырасла з 0,26 да 0,38%. У сярэднім валавы збор збожжа ў краіне перавышае 9 млн т у год (з улікам кукурузы). Гэтага аб'ёму хапае, каб цалкам забяспечыць уласныя патрэбнасці ў харчовым, так і ў фуражным збожжы. Па ўраджайнасці збожжавых - у сярэднім штогод яна складае каля 34 ц/га - Беларусь лідзіруе сярод краін СНД.

Фота з архіва
Лукашэнка праінспектуе ход уборачнай кампаніі ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі
16 жнівеня, 19:43
У другой палавіне дня 16 жніўня Прэзідэнт прадоўжыў серыю рабочых паездак па краіне. Калі некалькі дзён таму кіраўнік дзяржавы падрабязна азнаёміўся і пракантраляваў ход уборачнай кампаніі на паўднёвым pахадзе Беларусі, то цяпер у цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі ўсходнія рэгіёны.
Фота з архіва
КДК прымае меры для аператыўнага ўстаранення парушэнняў на ўборцы ўраджаю
16 жнівеня, 17:17
Камітэтам дзяржкантролю прадаўжаецца кантроль за ходам правядзення ўборачнай кампаніі ў сельскагаспадарчых арганізацыях. Праведзеныя праверкі паказваюць, што на месцах па-ранейшаму ёсць нявырашаныя праблемы.
Фота з архіва
Беларускія аграрыі намалацілі амаль 5,7 млн т збожжа
16 жнівеня, 09:57
Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1582,5 тыс. га, што складае 72,9 працэнта агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 95,8 працэнта плошчаў.
Ігар Шуневіч
Пры маніторынгу ўборачнай кампаніі выяўляюцца адзінкавыя факты правапарушэнняў - МУС
15 жнівеня, 16:15
"З аднаго боку, факты, на якія мы павінны рэагаваць, выяўляюцца. Узбуджана некалькі крымінальных спраў за крадзеж прадукцыі сёлетняга ўраджаю і паліва. Аднак правапарушэнні маюць адзінкавы характар, не з'яўляюцца масавымі", - сказаў міністр.
Фота з архіва
Беларускія аграрыі намалацілі ўжо амаль 5,4 млн т збожжа
15 жнівеня, 09:48
Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1492,8 тыс. га, што складае 68,7 працэнта агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 94 працэнты плошчаў.
Беларускія аграрыі намалацілі больш за 5 млн т збожжа
14 жнівеня, 10:16
Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1407,5 тыс. га, што складае 64,8 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 91,7 працэнта плошчаў.
Тэст. Тое, што ўсяму галава, - ці ведаеце вы прыказкі і фразеалагізмы пра хлеб?
14 жнівеня, 10:05
Нездарма кажуць, што хлеб не прыядаецца. Ён з даўнiны суправаджае беларуса ў святочны дзень i на працы. Можа, таму народная мова захавала багата прыказак і прымавак пра хлеб. А вы iх ведаеце?
Аляксандру Лукашэнку дакладваюць аб будаўніцтве новых мікрараёнаў і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры
Лукашэнка: нельга ствараць клас беспрацоўных
11 жнівеня, 13:00
"Людзей трэба прывучыць да працы. Нельга ствараць так званы клас беспрацоўных. Калі мы іх не станем прыцягваць да грамадска карыснай працы, як раней гаварылі, значыць, мы будзем ствараць гэты клас, і ён будзе павялічвацца. Нам гэтага дапусціць нельга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Фота ФПБ
Маніторынг ФПБ: у большасці сельгаспрадпрыемстваў - двухразовае харчаванне, праблемы вырашаюцца аператыўна
11 жнівеня, 13:00
Вынікі маніторынгу паказваюць, што ў большасці сельгаспрадпрыемстваў арганізавана двухразовае харчаванне: частка прадпрыемстваў прадастаўляе работнікам гарачыя абеды і вячэры, некаторыя - гарачы абед, а на вячэру сухпаёк.
У Беларусі збожжавыя ўбраны на палавіне плошчаў
11 жнівеня, 09:56
Па стане на 11 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 3,979 млн т збожжа, з якіх больш за 1,014 млн т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 893,5 тыс. т - Мінскай.
Загрузіць яшчэ
или перейти на страницу
Поўная версія