Поўная версія

Навіны

Рашэнне аб ператварэнні Беларусі ў свабодную фінансавую гавань павінна стаць гістарычным - Мацюшэўскі
14 чэрвеня, 18:40
Васіль Мацюшэўскі звярнуў асаблівую ўвагу, што гэты дакумент з'яўляецца адным з першых крокаў Беларусі па пабудове лічбавай эканомікі.
Мірончык уручыў даверчыя граматы каралю Швецыі
14 чэрвеня, 18:19
У час цырымоніі адбылася традыцыйная аўдыенцыя ў кіраўніка шведскай дзяржавы, у ходзе якой была адзначана наяўнасць шырокага кола пытанняў.
Мінпрацы: пры назначэнні сацыяльнай дапамогі забяспечваецца індывідуальны падыход
14 чэрвеня, 17:46
Малазабяспечаным і грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца ў выглядзе штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог.
Лукашэнка: даступнасць і якасць медпаслуг гарантаваны ўсім грамадзянам Беларусі
14 чэрвеня, 17:03
Прэзідэнт звярнуў увагу, што многія дасягненні айчыннай медыцыны атрымалі міжнароднае прызнанне. Назапашаны вопыт, высокае майстэрства і адданасць справе спецыялістаў галіны зрабілі беларускія клінікі і цэнтры прывабнымі для замежных гасцей.
Гістарычны мінімум гадавой інфляцыі абноўлены ў Беларусі ў маі - Нацбанк
14 чэрвеня, 16:31
Гадавыя тэмпы росту спажывецкіх цэн знізіліся ў маі ў першую чаргу за кошт запаволення росту цэн на плодаагароднінную прадукцыю, а таксама цэн, на якія не ўплывае сезонны фактар і адміністрацыйнае рэгуляванне.
Фота з архіва
Беларусь прымае ўдзел у кінафестывалі ШАС у Цындаа
14 чэрвеня, 16:04
Для дэманстрацыі розных культурных і кінематаграфічных асаблівасцей краін ШАС на фестывалі гледачу будуць паказаны лепшыя фільмы 12 краін. Усяго чакаецца паказ 55 карцін, 23 фільмы прымуць удзел у конкурснай праграме.
Дэнуц Себасціян Некулэеску і Баляслаў Пірштук
Румынія зацікаўлена ва ўмацаванні адносін Беларусі і ЕС
14 чэрвеня, 15:17
У наступным годзе Румынія будзе старшынстваваць у ЕС. "Мы хацелі б пакласці новую цагліну ў фундамент адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю", - адзначыў дзяржсакратар румынскага МЗС.
Фота з архіва
Дзяржорганы змогуць прадаваць незапатрабаванае жыллё ў вёсцы сваім работнікам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў
14 чэрвеня, 14:43
Указ прадастаўляе права дзяржорганам і падпарадкаваным ім рэспубліканскім юрыдычным асобам прымаць рашэнні аб продажы такіх жылых памяшканняў грамадзянам, якія стаяць у гэтых арганізацыях на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у парадку чаргі.
Лукашэнка прыбыў у Маскву на цырымонію адкрыцця чэмпіянату свету па футболе
14 чэрвеня, 13:47
Адразу ля трапа самалёта кіраўніка беларускай дзяржавы, акрамя афіцыйных асоб, прывітаў Забівака - талісман цяперашняга чэмпіянату. Аляксандр Лукашэнка крыху пагуляў з ім у футбол і зрабіў некалькі ўдараў па імправізаваных варотах.
Поўная версія